Аўторак, 11.12.2018 19:42 Мінск, Беларусь

+37517-396-69-66 +37529-709-84-73 факс: +37524-970-04-07

Бел / Eng / Рус

Даведацца аб конкурсах якія праводзяцца у 2019 годзе

Больш падрабязна СМІ пра нас

Семінары, кансультацыі і канферэнцыі

У базе дадзеных ЕГР на 01.01.2018 года ўтрымліваецца інфармацыя ў дачыненні да 400 000 дзеючых юрыдычных асоб, больш за 250 000 з якіх складаюць індывідуальныя прадпрымальнікі.

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь задзейнічана 32% усіх занятых у эканоміцы. У Еўрапейскім Саюзе гэты паказчык складае 67%, якія ствараюць 58% дабаўленага кошту.      Унёсак малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Беларусі ў ВУП складае каля 25%. Пры гэтым, у аб'ёме знешняга гандлю ўклад малога і сярэдняга прадпрымальніцтва складае больш за 40%.

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ў розных аглядах па Беларусі адзначае ў якасці негатыўных фактараў па стварэнню спрыяльнага бізнес-асяроддзя:

  1. Невысокі ўзровень сістэмных сувязяў з малым і сярэднім прадпрымальніцтвам.
  2. Адсутнасць рэгулярных даследаванняў з мэтай збору інфармацыі аб праблемах і патрэбах малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
  3. Нізкі ўзровень навуковай і нарматыўна-прававой сегментацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
  4. Нізкі ўзровень бізнес-пісьменнасці ў галіне ЗЭД, фінансаў і арганізацыйна-прававой культуры.
  5. Адсутнасць сістэмнай інфармацыі аб знешніх рынках, нізкі ўзровень маркетынгавых даследаванняў у канкурэнтным асяроддзі.

Пры гэтым Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця звяртае ўвагу на адсутнасць у Рэспубліцы Беларусь спецыяльнага агенцтва па развіцці экспарту, недастатковы ўзровень практычнай      падрыхтоўкі спецыялістаў маркетынгавых службаў прадпрыемстваў па пытаннях ЗЭД, фарміраванню тавараправоднай сеткі, падбору і вывучэнню добранадзейнасці партнёраў, шляхоў прасоўвання прадукцыі на знешнія рынкі.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнесу" - сучасная кампанія, якая валодае значным вопытам у сферы распрацоўкі і суправаджэння бізнес-праектаў, аналізу працы тавараправоднай сеткі, маркетынгавых службаў і аддзелаў продажаў. Нашы спецыялісты на падставе аналізу заявак, якія паступаюць ад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, займаецца падрыхтоўкай і правядзеннем практычных семінараў, канферэнцый і кансультацый па розных праблемах бізнес-супольнасці.

Нашы навучальныя семінары носяць практычны характар, удзельнікі забяспечваюцца пакетам метадычных, нарматыўна-прававых і практычных матэрыялаў. Усе праблемныя пытанні вывучаюцца на прыкладзе канкрэтных прадпрыемстваў з удзелам практыкуючых спецыялістаў.

Семінар Пашырэнне бізнесу. Стварэнне філіяльнай або тавараправоднай сеткі прадпрыемства за мяжой. Семінар Як стварыць прадпрыемства з мінімальнымі выдаткамі. Знешнегандлёвы дагавор куплі-продажу. Семінар Знешнегандлёвы дагавор куплі-продажу. Заключэнне знешнегандлёвай здзелкі. Акрэдытыў - як адна з умоў бяспекі Вашага бізнэсу.
Штоквартальна Штоквартальна Штоквартальна
Семінар Сертыфікацыя прадукцыі - складнік поспеху продажаў і выхаду на новыя рынкі. Першая навукова-практычная канферэнцыя па праблемах і перспектывах развіцця ветэрынарнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь.
Штоквартальна 2018 г.

Пакіньце заяўку і атрымаеце кансультацыю эксперта