Аўторак, 11.12.2018 18:43 Мінск, Беларусь

+37517-396-69-66 +37529-709-84-73 факс: +37524-970-04-07

Бел / Eng / Рус

Даведацца аб конкурсах якія праводзяцца у 2019 годзе

Больш падрабязна СМІ пра нас

Рэспубліканскі конкурс Лепшая зоакрама 2018 года

Папярэднія конкурсы

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнесу" сумесна з Установай адукацыі "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" акадэміяй ветэрынарнай медыцыны" праводзяць Рэспубліканскі конкурс "Лепшая зоакрама 2018 года".

Мэта дадзенага конкурсу заключаецца ў развіцці сістэмы забеспячэння кліентаў таварамі для жывёл, павышэнні якасці абслугоўвання, а таксама прафесійнага ўзроўню ў супрацоўнікаў заамагазінаў, інфармаванні грамадскасці пра зоамагазіны, якія дамагаюцца высокіх эканамічных вынікаў і высокага ўзроўню абслугоўвання насельніцтва.

Упершыню конкурс праводзіўся вясной 2018 года, пасля чаго 20 чэрвеня 2018 года ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі "Праблемы і перспектывы зоаветэрынарнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь" былі падведзены вынікі, пераможцы і лаўрэаты конкурсу ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі.

Праведзены рэспубліканскі конкурс "Лепшая зоакрама 2017 года" атрымаў шырокую інфармацыйную агалоску сярод насельніцтва, дзякуючы асвятленню мерапрыемства інфармагенцтвам "БЕЛТА", газетай "СБ Беларусь сягоння", а таксама іншымі выданнямі і парталамі мясцовага і дзяржаўнага ўзроўню.

Запрашаем Вашую арганізацыю прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе "Лепшая зоакрама 2018 года", які будзе праведзены ў наступных намінацыях:

  • Лепшая гандлёвая сетка зоотоваров;
  • Лепшы зоомагазін сталіцы;
  • Лепшы зоомагазін абласнога цэнтра;
  • Лепшы зоомагазін раённага цэнтра;
  • Лепшы магазін тавараў для рыб;
  • Лепшы магазін тавараў для птушак.

Для ўдзелу неабходна ў тэрмін да 1 лютага 2019 г. падаць камісіі запоўненую Конкурсную карту, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, граматы, дыпломы, падзячныя лісты, якія пацвярджаюць удзел арганізацыі ў дабрачынных мерапрыемствах. Падвядзенне вынікаў будзе ажыццяўляцца не пазней за 1 сакавіка 2019 г.

Згодна з Палажэннем аб конкурсе, у ім могуць прыняць удзел суб'екты гаспадарання Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія валодаюць аб'ектамі зоаветэрынарнага бізнесу.

Спадзяемся, што Вас зацікавіць конкурс, які мае адбыццца, і Вы вырашыце прыняць у ім удзел.

Рэспубліканскі конкурс "Лепшая заакрама 2018 года"

Конкурсная карта Палажэнне аб конкурсе

Пакіньце заяўку і атрымаеце кансультацыю эксперта