Нядзеля, 21.10.2018 15:07 Мінск, Беларусь

+37517-396-69-66 +37529-709-84-73 факс: +37524-970-04-07

Бел / Eng / Рус

Даведацца аб конкурсах якія праводзяцца у 2019 годзе

Больш падрабязна СМІ пра нас

Прадстаўленне інтарэсаў па рэгістрацыі прадпрыемстваў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза

Кампанія ТАА "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнесу" мае досвед працы ў сферы пабудовы тавараправодных сетак, пошуку партнёраў і рэгістрацыі даччыных кампаній за мяжой.
Тэрмін рэгістрацыі прадпрыемства ў любой з краін Еўразійскага эканамічнага саюза, уключаючы падбор офіса, вытворчых і складскіх памяшканняў, кватэры для кіраўніка складае да 1 месяца.

Парадак працы:

  1. Вы разам з нашым спецыялістам рыхтуеце тэхнічнае заданне і накіроўваеце яго ў наш адрас.
  2. Спецыялісты кампаніі ТАА "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнэсу" на працягу 2 працоўных дзён, у асабліва складаных выпадках на працягу 5 працоўных дзён, накіроўваюць у Ваш адрас камерцыйную прапанову і дагавор на выкананне паслугі.
  3. Пасля аплаты матэрыяльных выдаткаў (як правіла 50%) нашы спецыялісты ў плыні 1-2 працоўных дзён рыхтуюць неабходны пакет праектаў дакументаў і узгадняюць яго з Вамі.
  4. Пасля ўзгаднення пакета дакументаў на працягу 5 працоўных дзён ажыццяўляецца выезд нашага спецыяліста ТАА "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнэсу" у рэгіён рэгістрацыі прадпрыемства.
  5. Праз 20 працоўных дзён з даты аплаты ажыццяўляецца выезд кіраўніка Вашага прадпрыемства разам са спецыялістам нашага прадпрыемства ў рэгіён рэгістрацыі для атрымання ўстаноўчых і банкаўскіх дакументаў, падпісання дамовы арэнды на офісныя, складскія і вытворчыя памяшканні.
  6. Пасля падпісання акта выкананых работ Вы на працягу 10 банкаўскіх дзён ажыццяўляеце канчатковы разлік па дамове.

ВЫ МОЖАЦЕ ЗВЯЗАЦЦА З НАМІ АДНЫМ З НАСТУПНЫХ СПОСАБАЎ:

Тэлефон

E-mail

+37529-709-84-73

info@atb-belarus.by

Спецыялісты кампаніі ТАА "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнэсу" дадуць Вам падрабязную кансультацыю па ўсіх пытаннях стварэння тавараправоднай сеткі ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта найбольш пераважны спосаб сувязі, паколькі адна пяціхвілінная гутарка нашмат каштоўней і змястоўней шматгадзіннай перапіскі. Тэлефануйце у працоўныя дні (пн - пт) з 9 да 18 гадзін. Будзем рады чуць Вас!

Напішыце ліст з краткай інфармацыяй пра маючы адбыцца праэкт і месца яго рэалізацыі, задайце агульныя пытанні па рэгістрацыі прадпрыемства, а таксама паведаміце нам тэлефон для больш падрабязнай размовы і мы адкажам Вам на працягу 24 гадзін.

Важныя заўвагі:

Cпецыялісты кампаніі ТАА "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнэсу" адкажуць на ўсе Вашы пытанні, звязаныя з адкрыццём і рэгістрацыяй прадпрыемства, пошукам офісных, вытворчых і складскіх памяшканняў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, падкажуць Вам ўсе магчымыя варыянты. Але выніковы выбар выключна за Вамі. Не прасіце нашых спецыялістаў зрабіць выбар за вас. Плаціць падаткі, весці дзейнасць кампаніі і несці адказнасць будзеце Вы, таму стаўцеся да гэтага выбару сур'ёзна і зрабіце яго самастойна.

Прадпрыемства ТАА "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнэсу" спецыялізуецца ў галіне рэгістрацыі прадпрыемстваў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Але мы не можам ведаць усіх магчымых відаў дзейнасці. Калі Вы вырашылі адкрыць прадпрыемства для вядзення бізнесу, то своечасова даведайцеся пра яго асаблівасці і паведаміце нам, для іх уліку на этапе падрыхтоўкі дакументаў па рэгістрацыі. Гэта дазволіць Вам у далейшым пазбегнуць мноства праблем.

Пакіньце заяўку і атрымаеце кансультацыю эксперта