Панядзелак, 22.07.2019 18:54 Мінск, Беларусь

+37524-970-04-07 факс: +37517-396-69-66

Бел / Eng / Рус

Вынікі конкурсаў, якія прайшлі у 2019 годзе

Больш падрабязна СМІ пра нас

Падвядзенне вынікаў Рэспубліканскіх конкурсаў у сферы зоаветэрынарнага бізнесу 2018

29 чэрвеня 2018 г. у горадзе Мінску адбыўся круглы стол "Зоаветэрынарны бізнес Рэспублікі Беларусь: рэаліі і перспектывы", у рамках якога спецыялісты ветэрынарнай сферы, профільныя дзяржслужачыя і прадстаўнікі бізнес-супольнасці разгледзелі тэндэнцыі, а таксама перспектывы развіцця зоаветэрынарнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі вострыя пытанні ў сваёй сферы і прапанавалі варыянты вырашэння актуальных праблем у галіне ветэрынарнай практыкі.

Акрамя таго, падчас паседжання круглага стала "Зоаветэрынарны бізнес Рэспублікі Беларусь: рэаліі і перспектывы" прайшло ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскіх конкурсаў "Лепшая ветэрынарная клініка 2017 года", "Лепшая ветэрынарная аптэка 2017 года" і "Лепшая зоакрама 2017 года".
У адпаведнасці з рашэннем Конкурснай камісіі ў Рэспубліканскім конкурсе "Лепшая ветэрынарная клініка 2017 года" ў намінацыі "Лепшая ветэрынарная клініка раёнага цэнтра" прысуджаецца:

  • 1 месца – Дзяржаўная ўстанова "Пінская гарадская ветэрынарная станцыя"
  • 2 месца – Дзяржаўная ўстанова "Ашмянская раённая ветэрынарная станцыя"
  • 3 месца – Дзяржаўная ўстанова "Маладзечанская раённая ветэрынарная станцыя"
Лаўрэаты конкурсу:
  • Дзяржаўная лячэбна-прафілактычная ўстанова "Наваполацкая гарадская ветэрынарная станцыя"
  • Дзяржаўная лячэбна-прафілактычная ўстанова "Гарадоцкая раённая ветэрынарная станцыя"
  • Дзяржаўная лячэбна-прафілактычная ўстанова "Полацкая раённая ветэрынарная станцыя"
  • Дзяржаўная ўстанова "Слонімская раённая ветэрынарная станцыя" Ветэрынарная клініка Дзяржаўная ўстанова "Слонімская гарадская ветэрынарная станцыя"
  • Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанню паслуг "Спектрум Вет"
У адпаведнасці з рашэннем Конкурснай камісіі ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу"Лепшая ветэрынарная аптэка 2017 года" у намінацыі "Лепшая ветэрынарная аптэчная сетка":
  • Таварыства з абмежаванай адказнасцю "ВетЗоаБазар"
У намінацыі "Лепшая ветэрынарная аптэка раённага цэнтра" ўзнагароджваецца:
  • Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанню паслуг "ЛідаВетсэрвіс"
У намінацыі "Лепшы аптэчны кіёск" ўзнагароджваецца:
  • Дзяржаўная лячэбна-прафілактычная ўстанова "Наваполацкая гарадская ветэрынарная станцыя"
У адпаведнасці з рашэннем Конкурснай камісіі ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу "Лепшая зоакрама 2017 года" у намінацыі "Лепшая гандлёвая сетка зоатавараў":
  • Таварыства з абмежаванай адказнасцю "ВетЗоаБазар"
У намінацыі "Лепшая зоакрама абласнога цэнтра" ўзнагароджваецца:
  • Індывідуальны прадпрымальнік Коласаў Аляксандр Сяргеевіч
Конкурснай камісіяй прынята рашэнне абвесціць лаўрэатам і ўзнагародзіць дыпломам Індывідуальнага прадпрымальніка Лісоўскую Вольгу Уладзіміраўну ў конкурсе "Лепшая зоакрама 2017 года" у намінацыі "Лепшая крама тавараў для рыб".

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі, дыпломамі.

Фота

  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс
  • конкурс

Пакіньце заяўку і атрымаеце кансультацыю эксперта