Суббота, 17.11.2018 20:57 Минск, Беларусь

+37517-396-69-66 +37529-709-84-73 факс: +37524-970-04-07

Бел / Eng / Рус

Узнать подробнее о конкурсах проводимых в 2019 году

Подробнее СМИ о нас

25/05/2018 Зоаветэрынарнае спаборніцтва ўпершыню адбудзецца сёлета ў Беларусі Звязда

Пазмагацца за званне "Найлепшай ветэрынарнай клінікі", "Найлепшай ветэрынарнай аптэкі" і "Найлепшага зоамагазіна" па выніках мінулага года змогуць дзяржаўныя і прыватныя аб'екты зоаветэрынарнага бізнесу. Мэта рэспубліканскіх конкурсаў, якія плануецца зрабіць штогадовымі, - абагульніць вопыт найлепшых прадстаўнікоў гэтай галіны, распаўсюдзіць перадавыя тэхналогіі ў лячэбнай і аптэчнай сферах, расказаць грамадству пра тых, хто карыстаецца найбольшым даверам у насельніцтва. Пераможцы і прызёры будуць вызначаны ў канцы чэрвеня.

Колькасць хатніх гадаванцаў павялічваецца, як і пералік паслуг для жывёл, аднак колькасць прафесійных ветэрынарных клінік і аптэк, асабліва ў маленькіх населеных пунктах, недастатковая. Разам з тым у гэтай сферы няма сур'ёзнай канкурэнцыі. Згодна са статыстыкай на два мільёны гадаванцаў прыходзіцца каля 50 ветэрынарных аптэк.

Арганізаваны конкурс дапаможа не толькі вызначыць найлепшых гульцоў ветэрынарнага рынку, але і больш дакладна вывучыць асартымент клінік і іх тэхнічную абсталяванасць, прааналізаваць цэнаўтварэнне паслуг у гэтай сферы, зразумець, якія спецыялісты працуюць у гэтай галіне, мяркуюць прадстаўнікі аднаго з арганізатараў спаборніцтваў кампаніі "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму".

Галоўнымі суддзямі стануць прафесарска-выкладчыцкі склад Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і іншыя аўтарытэтныя эксперты ў галіне зоаветэрынарыі.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах трэба накіраваць у камісію конкурсную карту, узор якой можна паглядзець на сайце, а таксама графікі, табліцы, інфармацыйныя, фота- і відэаматэрыялы, граматы, дыпломы, лісты падзякі. Усе звесткі неабходна збрашураваць у альбом і заверыць подпісам кіраўніка і пячаткай арганізацыі. Інфармацыя ад канкурсантаў прымаецца да 10 чэрвеня на паштовы адрас: 220007, г. Мінск, вул. Маскоўская, 6, офіс 4 або на электронную скрыню іnfo@atb-belarus.by.

Источник - Газета Звязда: Зоаветэрынарнае спаборніцтва ўпершыню адбудзецца сёлета ў Беларусі

Оставьте заявку и получите консультацию эксперта