Понедельник, 21.09.2020 03:45 Минск, Беларусь

Телефон: +37517-394-49-14

Бел / Eng / Рус

Конкурсы 2018

Подробнее СМИ о нас

09/07/2018 У Беларусі завяршылася зоаветэрынарнае спаборніцтва Звязда

Спецыяльныя знакі "Найлепшая зоакрама года", "Найлепшая ветэрынарная аптэка года" і "Найлепшая ветэрынарная клініка года" атрымалі пераможцы першага рэспубліканскага конкурсу ў сферы зоаветэрынарнага бізнесу. Спаборніцтва, арганізаванае сёлета ўпершыню, ужо мяркуюць зрабіць штогадовым.

На думку спецыялістаў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, аднаго з арганізатараў конкурсу, падобнае саперніцтва пасадзейнічае стварэнню адзінага прафесійнага поля з высокімі стандартамі якасці зоаветэрынарных паслуг. У сваю чаргу, пераможцы змогуць выкарыстоўваць прысуджаныя знакі ў сваіх рэкламных і прэзентацыйных матэрыялах.

Дыпломы і каштоўныя прызы пераможцам уручылі падчас круглага стала "Зоаветэрынарны бізнес Рэспублікі Беларусь: рэаліі і перспектывы". На мерапрыемстве абмяркоўваліся таксама актуальныя пытанні развіцця зоаветэрынарнага бізнесу ў краіне, новыя метады і тэхналогіі лячэбнай і аптэчнай справы ў сферы ветэрынарнай дзейнасці і новыя праекты ў сферы падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ветспецыялістаў.

Источник - Газета Звязда: У Беларусі завяршылася зоаветэрынарнае спаборніцтва

Оставьте заявку и получите консультацию эксперта