Аўторак, 14.08.2018 16:16 Мінск, Беларусь

+37517-396-69-66 +37529-709-84-73

Бел / Eng / Рус

Даведацца больш падрабязна пра конкурсы 2018

Больш падрабязна СМІ пра нас

Рэспубліканскі конкурс Лепшая ветэрынарная клініка 2017 года

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнесу" сумесна з Установай адукацыі "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" акадэміяй ветэрынарнай медыцыны" праводзяць Рэспубліканскі конкурс "Лепшая ветэрынарная клиника 2017 года".

Мэта конкурсу: павышэнне якасці лячэбнага працэсу ў ветэрынарных установах, папулярызацыя якасных паслуг і кліентаарыентаваных ветэрынарных устаноў, стымуляванне распрацоўкі і ўкаранення новых лячэбных тэхналогій.

Конкурс праводзіцца ўпершыню і на думку арганізатараў павінен вырашыць важную задачу - зрабіць сферу ветэрынарнага абслугоўвання больш адкрытай і зразумелай для кожнага жыхара краіны, даведацца, якія ветэрынарныя клінікі карыстаюцца найбольшым даверам у грамадзян і павагай экспертаў.

Згодна ПАЛАЖЭННЮ, у конкурсе могуць прымаць удзел суб'екты гаспадарання ў тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія валодаюць ветэрынарнымі клінікамі, што прайшлі працэдуру афіцыйнай рэгістрацыі.

Пераможца конкурсу вызначаецца ў 5 намінацыях.

  • Лепшая ветэрынарная клініка сталіцы
  • Лепшая ветэрынарная клініка абласнога цэнтра
  • Лепшая ветэрынарная клініка раённага цэнтра
  • Лепшая шматпрофільная ветэрынарная клініка
  • Лепшая дыягнастычная ветэрынарная лабараторыя
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:
  1. Заполніць Конкурсную карту устаноўленага ўзору.
  2. Накіраваць Конкурсную карту ў адрас конкурснай камісіі:
    220007, г. Мінск;
    вул. Маскоўская, 6, офіс 4
    ТАА "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнесу"
    з пазнакай "Конкурс"
  3. Заяўкі падаюцца ў тэрмін да 10 чэрвеня 2018 года.
Інфармацыя аб удзельніках конкурсу будзе размешчана на сайце atb-belarus.by. Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі ва ўрачыстай абстаноўцы падчас навукова-практычнай канферэнцыі "Праблемы і перспектывы зоаветэрынарнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь", якая адбудзецца ў чэрвені 2018 года ў г. Віцебску.
Усім удзельнікам конкурсу будуць накіраваны падзячныя лісты ад арганізатараў.

Кіраўнік праекта – Нахаенка Аляксандр Уладзіміравіч, кандыдат ветэрынарных навук.
Тэлефон: +375 33 304 59 03.

Этапы ўдзелу ў конкурснай праграме

  • 1
    спампаваць палажэнне аб конкурсе
  • 2
    запоўніць і даслаць конкурсную карту
  • 3
    прыняць удзел у конкурсе

Пакіньце заяўку і атрымаеце кансультацыю эксперта